Паўднёваафрыканскія лекары першыя ў свеце зрабілі перасадку чэлеса


Пацыентам быў малады мужчына, які раней перажыў ампутацыю праз заражэнне падчас рытуалу абразання. Аперацыя па перасадцы чэлеса доўжылася 9 гадзінаў.

«Мы правялі трансплантацыю чэлеса маладому мужчыне, які страціў яго падчас рытуальнага абразання. У яго было вельмі сурёзнае ўскладненне, што прывяло да гангрэны. Гэта адбылося ва ўзросце 18 гадоў, цяпер яму 20 гадоў, – кажа доктар Андрэ ван дэр Мэрвэ, які кіраваў аперацыяй. – Мы даследуем магчымасці рабіць трансплантацыю такім пацыентам. Гэта вельмі маладыя пацыенты і таму яны вельмі разгубленыя, калі губляюць чэлесу такім узросце. Чэлес быў узяты ад донара са згоды ягоных сваякоў. Мы перасадзілі яго за 9 гадзінаў, мінула тры месяцы з часу аперацыі і ўсё ідзе добра».

Спробы перасадкі чэлеса былі вядомыя ў медыцыне і раней, але ўпершыню ўдалося дасягнуць доўгатэрміновага станоўчага эфекту.

Імя пацыента не называецца з этычных прычынаў. Кожны год тысячы маладых людзей у Паўднёвай Афрыцы, пераважна з племені Коса, паддаюцца рытуалу абразання, што мае сімвалізаваць мужнасць. У выніку праз медычныя ўскладненні каля 250 мужчынаў штогод губляюць чэлесы.

Медыкі плануюць у бліжэйшай будучыні правесці яшчэ дзевяць такіх аперацый.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў