Падлеткі з Віцебску пабіліся з-за рознагалоссяў у кінематаграфічным гусце


 Віцебскі гарадскі аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу ў дачыненні да 15 – гадовага школьніка, які збіў свайго аднакласніка з-за рознагалоссяў у кінематаграфічным гусце.

16 – гадовы хлопец атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні, паведамляецца ў прэс-рэлізе Следчага камітэту. Прычынай бойкі стала кіно. Адзін з удзельнікаў канфлікту біўся за расейскае кіно, іншы аддаў перавагу галівудскім кінастужкам.

У дачыненні да падазраванага ўзбуджаная крымінальная справа за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. Кінаману пагражае да 8 гадоў турмы. 

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў