Апранулі кайданкі, закінулі ў «бобік». Затрыманні ў Жлобіне на Дзень металурга


«Дзень меНталуга» у Жлобіне. З такою назваю наш чытач даслаў відэа затрыманняў непадалёк ад месца правядзення канцэрту з нагоды Дня металурга, які адбыўся 15 ліпеня.

На відэа бачна як міліцыянты запіхваюць у мікрааўтобус дзве сямейныя пары або проста кампаньёнаў па спажыванню алкаголю. Чым прыцягнулі ўвагу гэтыя людзі невядома. З відэа можна зрабіць выснову, што прынамсі адна затрыманая асоба магла быць на падпідку.

На жлобінскім Беларускім металургічным заводзе (БМЗ) працуе каля 12 400 чалавек – найбуйнейшае прадпрыемства гэтага профілю ў Беларусі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў