Падчас рэспубліканскага чэмпіянату па мотакросе ў Ашмянах разбіўся матацыкліст


Трагічны выпадак адбыўся 19 верасня падчас рэспубліканскага чэмпіянату па мотакросе, паведаміў прадстаўнік гарадзенскага Следчага камітэту Сяргей Шаршаневіч.

«Падчас агульнага заезду 55-гадовы спартоўца з Кобрыну пасля скоку з трампліну няўдала прызямліўся на матацыкле і атрымаў цяжкія траўмы. Спартоўцу даставілі ў раённы шпіталь, дзе, нягледзячы на намаганні медыкаў, ён памёр ад шматлікіх цялесных пашкоджанняў», – паведаміў belta.by прадстаўнік Следчага камітэту.

Цяпер праводзіцца судова-медычная экспертыза і экспертыза тэхнічнага стану матацыкла.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў