Пад Воршай перакуліўся аўтобус Ecolines


У здарэнне трапіў рэйсавы аўтобус Кіеў – Талін.

Фота: Юрый Міленін

Паведамленне пра аварыю з’явілася ў Facebook-старонцы «Праца ў Эстоніі». Паводле сведкаў, каля 5 раніцы пад Воршай кіроўца страціў кантроль над аўтобусам, зачапіў прыдарожны слуп і зляцеў у кювет. Адзін з пасажыраў кажа, што ў аўтобусе знаходзілася 54 чалавекі, дваіх шпіталізавалі. За пасажырамі выехаў рэзервовы аўтобус.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў