Пад Берасцем разбіўся самалёт. Абодва пілоты загінулі


Лёгкі самалёт ИЛ-103 разбіўся ў некалькіх кіламетрах ад берасцейскага аэрапорту. Загінулі камандзір летака Міхаіл Мядзведзеў і старэйшы лётчык-назіральнік Аляксандр Барысюк.

МНС паведамляе, што экіпаж самалёту выконваў заданне па маніторынгу сітуацыі з ляснымі пажарамі. Лятак належыць РУП «Беллесавіа» – гэтая ўстанова сярод іншага адказная за авіяцыйную ахову лясоў ад пажараў.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

У распараджэнні «Беллесавія» ёсць яшчэ тры самалёты дадзенага тыпу, іх выкарыстанне прыпыненае да высвятлення акалічнасцяў катастрофы.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў