Па цэнтры Нясвіжа разгульваў дзік. Жывёліна спрабавала атакаваць людзей


Дзік разгульваў каля дзіцячага садка. Участковы інспектар, які выявіў жывёліну, вырашыў не ўжываць зброю, а скіраваць яго ў больш бязлюднае месца. Кабан паводзіў сябе агрэсіўна і нават спрабаваў напасці на мінака, паведамляе УУС Менаблвыканкаму.

Тады міліцыянт прыняў рашэнне выкарыстаць табельную зброю і двума прыцэльнымі стрэламі забіў небяспечную зверыну.

Труп жывёліны канфіскавалі супрацоўнікі Нясвіжскай ветстанцыі для правядзення экспертызы.

Паводле артыкула 29 Закона «Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь», дзеянні супрацоўніка рэгламентаваны. Ён выкарыстаў зброю для абясшкоджвання жывёліны, якая пагражала жыццю людзей.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў