Оўбама зняў жартаўлівы ролік пра планы пасля сыходу з паста прэзідэнта


Амерыканскі лідар у распавёў пра тое, што плануе рабіць пасля сыходу з Белага дому.

У відэа Оўбама спрабуе ўладкавацца трэнерам у баскетбольную каманду, а пазней беспаспяхова намагаецца атрымаць правы і дапамагчы жонцы ў рэкламе рэформы аховы здароўя.

Выбары прэзідэнта ЗША пройдуць 8 лістапада 2016 года, Оўбама пакіне свой пост у студзені 2017. Раней ён заяўляў, што з сямʼёй плануе пражыць у Вашынгтоне яшчэ некалькі гадоў, каб малодшая дачка Саша паспела скончыць школу. Прэзідэнт не выключыў, што ў будучыні з сямёʼй можа пераехаць на Гаваі альбо ў Чыкага, дзе нарадзілася ягоная жонка Мішэль.

ДР, паводле lenta.ru

Стужка навінаў