Оскар без інтрыгі: ужо гэтай ноччу


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”123301″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Пытанне не ў тым, ці пераможа «Выжылы», а ў тым – колькі статуэтак возьме. Упершыню ў гісторыі адзін фільм можа забраць дванаццаць. Праз розніцу ў часе цырымонія ў Беларусі можна будзе паглядзець заўтра на світанку.

Спіс намінаваных фільмаў на сёлетні Оскар Амерыканская акадэмія абвесціла 14 студзеня.

За званне найлепшага фільму канкуруюць 8 стужак: «Big Short», «Мост шпіёнаў», «Бруклін», «Шалёны Макс: На шляху гневу», «Марсіянін», «Выжылы», «Пакой» ды «У промнях святла».

Крытыкі і букмекеры не сумняюцца, што пераможцам абвесцяць «Выжылага» Алехандра Гансалеса Іннярыту, які атрымаў ажно 12 намінацыяў.[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/QRfj1VCg16Y”][vc_column_text]Разынка ў тым, што калі пераможа ва ўсіх, стане першым фільмам у гісторыі, якому гэта ўдалося. На сёння па 11 статуэтак маюць фільмы «Бэн Гур» (1959), «Тытанік» (1997) ды «Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля» (2003).

Лепшага рэжысёра абяруць сярод Лені Абрахамсана («Пакой»), Алехандра Гансалеса Іннярыту, Тома Маккарці («У промнях святла»), Адама МаккеяBig Short») і Джорджа Мілера («Шалёны Макс: На шляху гневу»).

Званне лепшага актора атрымае Брайан Крэнстан (за ролю ў «Трамба»), Мэт Дэймэн («Марсіянін»), Леанарда ДыКапрыёВыжылы»), Міхаэль Фасбэндэр («Стыў Джобс») або Эдзі РэдмэйнДзячына з Даніі»).

Статуэткай лепшай акторкі 2015 года ўзнагародзяць Кейт Бланчэт (за ролю ў «Кэрал»), Бры Ларсан («Пакой»), Джэніфэр Лорэнс («Джой»), Шарлоту Рэмплінг («45 гадоў») або Сіршэ Роўнан («Бруклін»)

88-ая цырымонія ўзнагароджання пачнецца ў традыцыйным месцы – галівудскім тэатры «Долбі» (ранейшым тэатры «Кодак») а 13:30, то бок а 4:30 паводле менскага часу.

У беларускіх кінатэатрах з шорт-лісту на галоўны Оскар сёння можна паглядзець «Марсіаніна» ды «Выжылага», ісці яны будуць да 2 сакавіка. Але ў выпадку перамогі аднаго з іх цікавасць можа ўзрасці – сеансы, адпаведна, могуць працягнуць.

ДД

Стужка навінаў