«Onuka», «Theodor Bastard» ды «Shuma» выступяць на фестывалі «Камяніца»

video

Фестываль стартуе 16 верасня а 12:00.

Першым на малой сцэне выступіць ансамбль «Рада», пазней Патрыцыя Свіціна, «Мярэжа» ды «Горынь». Малая сцэна скончыць працу а 17:30.

Галоўная сцэна адчыніцца ў 13:00 выступам фолк-гурта «Варган». Працягнуць праграму «Нагуаль», «The Doox» (Украіна), «Shaman Jungle», а за імі гэдлайнеры: «Theodor Bastard» (Расія), «Onuka» (Украіна) ды «Shuma» (Беларусь). Выступы завершацца а 22:00.

Акрамя гэтага аматараў аўтэнтычнага фальклору чакае канцэрт «Аўтэнтычныя спевы Палесся», у якім возьмуць удзел два ансамблі бабуль з поўдня Беларусі. Наймалодшай удзельніцы імпрэзы 63 гады, найстарэйшай – 80 год.

А 18:00 на галоўнай сцэне адбудзецца адзін з галоўных момантаў фестывалю. Разам з праектам «Спеўны сход» і вакалістам «Vuraj» Сяргеем Доўгушавым усе прысутныя заспяваюць некалькі традыцыйных беларускіх песень.

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: (029) 363 76 85, (017) 209 41 63.

Як даехаць?

Фестываль адбудзецца ў Музеі народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо (4 км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка»). Аўтамабільная паркоўка знаходзіцца за межамі музею, веласіпедная – на фестывальнай пляцоўцы. Даехаць да музею можна таксама на аўтобусах ад метро «Малінаўка», якія будуць курсаваць з інтэрвалам 5-10 хв.

А 11:45 пачнуць працу бясплатныя фестывальныя аўтобусы, у 12:10 – дадатковыя прыгарадныя (кошт квітка – Br 0,75). Апошні зваротны рэйс з Музею народнай архітэктуры і побыту ў бок Менску адпраўляецца а 23:00 – праз гадзіну пасля заканчэння фестывалю.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары