Няпоўнагадовы забіў аднагрупніцу і схаваў ейнае цела ля дома


Хлопцу выставілі абвінавачванне, паведамляе Следчы камітэт. Маладзён заключаны пад варту.

Паводле праваахоўнікаў, 29 траўня сёлета 19-гадовая дзяўчына прыехала дадому з Жыліцкага сельскагаспадарчага каледж. На шляху ад аўтобуснага прыпынку яна сустрэла аднагрупніка. Узнік канфлікт, хлопец нанёс пацярпелай цялесныя пашкоджанні, несумяшчальныя з жыццём.

Абвінавачаны схаваў цела ў хмызнякі паблізу яго прысядзібнага ўчастка, якое выявілі 6 чэрвеня. Хлопец завалодаў ейнымі грашыма і тэлефонам, які выкінуў у раку.

У дачыненні хлопца правядуць псіхалагічна-псіхіятрычную экспертызу.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў