Някляеў – на Акрэсціна


Уладзімір Някляеў

Паэта і палітыка затрымалі раніцай каля ўласнага дому.

Каля 10:30 АМОН затрымаў апазіцыйнага дзеяча і паэта каля ягонага дому ў Менску.

Агенцтва «БелаПАН» падае, што паводле папярэдняй інфармацыі, Някляеў затрыманы паводле адміністрацыйнай справы, якую завялі за ўдзел палітыка ў «Маршы недармаедаў» 17 лютага ў Менску.

Цяпер Някляеў знаходзіцца на Акрэсціна.

Уладзімір Някляеў у «Гарачым каментары»

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў