Новыя тэракты магчымыя ў Еўропе. Пад прыцэлам баевікоў Варшава, Будапешт, Берлін


Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне ў сярэдзіне сакавіка папярэдзіла Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы пра тэрарыстычныя акты ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе з боку арабскіх арганізацыяў, піша «Rzeczpospolita».

Паводле ведамства, тэракты могуць адбыцца адначасова ў некалькіх еўрапейскіх сталіцах. Сярод іх Варшава, Берлін, Будапешт, Бухарэст ды Сафія.

Згодна з высновамі газеты, спіс падзей, якія могуць стаць мішэнню баевікоў уключаюць NATO (адбудзецца ў ліпені на Нацыянальным стадыёне, на якім збяруцца шматлікія кіраўнікі дзяржаў) ды Сусветны дзень моладзі – частка цырымоніі пройдзе ў сталіцы, а частка (з удзелам Папы Францішка) – у Кракаве.

Найбольшай рызыкай падчас святкавання Дня моладзі можа стаць «незаконнае выкарыстанне агнястрэльнай зброі / выбуховых рэчываў», у выпадку саміту – «катастрофа ў паветраных зносінах». ЦРУ ацаніла магчымасць тэрактаў на ўзроўні 3,8 па 5-бальнай шкале ды прапанавала павысіць меры бяспекі.

Як адзначае «Rzeczpospolita», нягледзячы на ​​тэрарыстычныя акты ў Еўропе і папярэджанне, прэмʼер-міністр Бэата Шыдла нядаўна запэўніла, што ўсё знаходзіцца пад кантролем урада, а аналітыкі не бачаць вялікай рызыкі для абодвух падзей.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары