Новыя перамовы па спрашчэнні візавага рэжыму паміж ЕЗ і Беларуссю могуць адбыцца ў верасні


Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі анансуе хуткія перамовы, а ў беларускім МЗС кажуць, што мяч «на еўрапейскім баку».

Чарговы раўнд перамоваў па спрашчэнні візавага рэжыму паміж Еўразвязам і Беларуссю можа прайсці ўжо ў верасні. Пра гэта распавяла БЕЛТА кіраўніца прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі Майра Муора.

Назваць канкрэтную дату кансультацый па пагадненнях аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі Майра Муора не змагла, але выказала меркаванне, што яны адбудуцца ў верасні.

Прадстаўніца ЕС падкрэсліла, што падчас мінулага раўнда перамоваў бакі абмеркавалі ўсе пункты пагадненняў і акрэслілі праблемы, якія трэба вырашыць.

У той жа час намесніца міністра замежных справаў Беларусі Алена Купчына адзначыла, што «у дадзеным пытанні мяч на еўрапейскім баку».

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў