Новы замак у Горадні пераўтварыўся ўначы ў «Палац мрояў». Паглядзіце гэтае відэа!


На адну ноч фасад Новага замку ў Горадні стаў вялікім экранам, па якім лётаў бусел і шпацыравала дзяўчына.

У межах Фестывалю нацыянальных культур у Горадні на сценах Новага замку ў Горадні каманда «Foton media» зладзіла начное мапінг-шоў пад назвай «Палац мрояў».

Відэамапінг – 3D-праекцыя на фізічны аб’ект навакольнага асяроддзя з улікам яго геаметрыі і месцазнаходжання ў прасторы.

Праграма рыхтавалася болей за 2,5 месяцы. Каля 10 хвілінаў праектары транслявалі на фасад не плоскую карцінку, а гісторыю с сюжэтам, небанальным візуальным шэрагам, эфектамі і музыкай.

Рознакаляровыя стракатыя калейдаскопы на сценах Новага замка. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Рознакаляровыя стракатыя калейдаскопы на сценах Новага замка. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Рознакаляровыя стракатыя калейдаскопы на сценах Новага замка. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Прывітанні на мовах усіх дыяспар, якія прыехалі на Фестываль нацыянальных культураў у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
У дзень адкрыцця Фестывалю Нацыянальных культураў у Горадні Новы замак пераўтварыўся ў вялізны «Палац мрояў». Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
На пэўны момант савецкі герб на даху Новага замка замяніў герб Горадні з аленем святога Губерта. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Адну хвіліну, нібы прывід, на экране шпацыравала дзяўчына ў беларускім строі. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Адзін з галоўных беларускіх сімвалаў – бусел – распасцёр крылы на замкавых мурах. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Паўліна Валіш

Стужка навінаў