Новы тэракт у Турцыі: застрэлілі жандара


Напад адбыўся ў правінцыі Адыяман. Баевікі застрэлілі жандара. Па меншай меры яшчэ дзве асобы атрымалі раненні, яны шпіталізаваны. У арганізацыі тэракту падазраюць паўстанцаў з арганізацыі «Працоўная партыя Курдыстану».

20 ліпеня ў турэцкім горадзе Суруч адбыўся першы тэракт: 18-гадовая смяротніца ажыццявіла самападрыў перад уваходам у будынак, дзе праходзіла прэс-канферэнцыя з нагоды аднаўлення гораду Кобань. Населены пункт з кастрычніка 2014 па студзень 2015 года падвяргаўся нападам баевікоў «Ісламскай дзяржавы». Ахвярамі атакі сталі 32 асобы, яшчэ 9 знаходзяцца ў крытычным стане.



Улады краіны ўзмацнілі меры бяспекі на мяжы з ахопленай вайной Сірыяй у сувязі з чаканнямі новых выбухаў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў