«Ноччу праз раку»: экс-кіраўніка Прыднестроўя абвінавацілі ў крадзяжах, пасля чаго ён уцёк


Яўгеній Шаўчук

Былы кіраўнік Прыднестроўя Яўгеній Шаўчук у нос на сераду таемна пакінуў непрызнаную рэспубліку.

Пра гэта распавёў спікер Вярхоўнага савету «Прыднестроўскай Малдаўскай рэспублікі» (ПМР) Аляксандр Шчэрба.

Сёння Вярхоўны савет пазбавіў Шаўчука недатычнасці па прадастаўленні пракурора ПМР Анатолія Гурэцкага, які папрасіў парламент даць згоду на прыцягненне экс-кіраўніка непрызнанага ўтварэння да следчых дзеянняў.

Паводле пракурора, у адносінах да Шаўчука распачалі крымінальную справу аб крадзяжах дзяржаўных сродкаў у асабліва буйных памерах.

«Паводле звестак, якімі мы валодаем, пасля атрымання паведамлення (аб паседжанні парламенту) ад старшыні Вярхоўнага савету Яўгеній Шаўчук ноччу перасек раку Днестр на плывучым сродку і пакінуў тэрыторыю «Прыднестроўскай Малдаўскай рэспублікі», – заявіў Шчэрба.

Яўгеній Шаўчук узначальваў непрызнаную «Прыднестроўскую Малдаўскую рэспубліку» з 2011 па 2016 гады.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «РИА Новости»

Стужка навінаў