Ноч у Курапатах прайшла спакойна, будаўніцтва не аднавілася


Сход побач са скандальнай будоўляй

У лагеры абаронцаў Курапатаў ноччу заставалася каля 20 асобаў.

А 8:00 пачаўся мітынг, на якім выступіў паэт Уладзімір Някляеў.

У прыватных размовах будаўнікі пацвердзілі, што працы весціся не будуць.

Абаронцам Курапатаў прапанавалі абмеркаваць сітуацыю, якая склалася вакол будаўніцтва бізнес-цэнтру, у Менгарвыканкаме з удзелам старшыні выканкаму Андрэя Шораца і адпаведных спецыялістаў.

Пра гэта ў каментары БелаПАН распавёў Павел Севярынец:

«Мне паабяцалі, што заўтра, арыенціровачна ў другой палове дня, Шорац зладзіць прыём па сітуацыі вакол Курапатаў. Гэта будзе нешта накшталт круглага стала, як мне сказалі. Час сустрэчы будзе вядомы ўвечары».

Што адбывалася ў Курапатах раніцай 28 лютага (стрым Змітра Дашкевіча)

Бліжэйшыя мерапрыемсты ў лагеры абаронцаў Курапатаў:

  • аўторак, а 18:00 – прэзентацыя кнігі «100 асобаў беларускай хрысціянскай дэмакратыі»
  • аўторак, а 19:00 – штомесячнае ўшанаванне памяці забітых у Курапатах
  • серада, а 08:00 – мабілізацыя, каб не дапусціць незаконнай будоўлі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымкі з сацыяльных сетак

Глядзі таксама
Каментары