Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў брытанскі пісьменнік японскага паходжання Кадзуо Ісігуро


Сёння а 13-й гадзіне па шведскім часе было абвешчана імя лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2017-га году. Ім стаў пісьменнік Кадзуо Ісігуро з Вялікай Брытаніі.

«які ў сваіх раманах незвычайнай эмацыйнай сілы адкрыў бездань, якая хаваецца за ілюзорным пачуццём звязанасці са знешнім светам», – сказана ў афіцыйным прэс-рэлізе Шведскай Акадэміі.

Кадзуо Ісігуро нарадзіўся ў 1954 годзе ў Нагасакі, Японія.

Фота: Twitter

«Тэмы, з якімі найбольш працуе Нобелеўскі лаўрэат 2017 Кадзуо Ісігуро : памяць, час і падман самога сябе», напісана ў Twitter Нобелеўскай прэміі.

У мінулым годзе Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў Боб Дылан, які доўга адмаўляўся зʼяўляцца на афіцыйную цырымонію, каб забраць узнагароду. У 2015-м годзе Нобелеўскай лаўрэаткай стала беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч.

Па тэме: 

ВЧ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары