Ніндзя і самураі папярэджваюць пра небяспеку карыстання смартфонамі


Вядучы аператар мабільнай сувязі ў Японіі, NTT DoCoMo, выпусціў ролік пра тое, як выглядала б феадальнае грамадства, калі б у ім існавалі смартфоны, а ўладальнікі гаджэтаў выкарыстоўвалі іх падчас хады.

Ролік пад назвай «Парад самурайскіх смартфонаў»пераносіць гледача ў феадальную Японію, часы, калі публічныя павага і ветлівасць маглі стаць пытаннем жыцця і смерці. Паводле аўтараў,пешаходы, якія захоўваюцца як зомбі, уткнуўшыся ў свае тэлефоны, рызыкуюць сваім і чужым жыццём.

У відэа прыводзіцца статыстыка: 66 % людзей са смартфонамі натыкаюцца адзін на аднаго, 3,6% – падаюць з чыгуначнай платформы падчас хады.

Таму незадоўга да выхаду міні-фільма японская чыгуначная кампанія JR East пачала размяшчаць падобныя папярэджанні на сценах станцый і нават на туалетнай паперы.

 

 

На праблему звярнулі ўвагу і ў Еўропе, піша tjournal.com. Мастак Якаб Сэмплер, які сам амаль не трапіў пад аўтамабіль праз захапленне сваім тэлефонам, усталяваў у Стакгольме дарожныя знакі «Людзі са смартфонамі».

ДР, belsat.eu паводле mashable.com

Стужка навінаў