«Ніхто не дапаможа, пакуль ва ўладзе Лукашэнка». Загадкавая смерць 16-гадовай Веры


«Я страціў ужо ўсё – адзінае дзіця… », – кажа бацька памерлай Веры Лебедзь. Мужчына мяркуе, што ягоную дачку згвалцілі і забілі, затым адмыслова зладзілі аўтамабільную аварыю, каб схаваць забойства.

Рэпартаж «Без тэрміну даўніны» з цыклу «Без рэтушы» – гэта спроба вызначыць рэальныя абставіны загадкавай смерці 16-гадовай Веры Лебедзь. Дзяўчына загінула ў 2000 годзе ў выніку аўтамабільнай аварыі пад Мірам. Ейны бацька Мікалай Лебедзь перакананы, што яго адзіная дачка была згвалтаваная і забітая, а здарэнне на дарозе – інсцэнізацыя.

Мужчына мяркуе, што пракуратура і міліцыя былі ў змове, вынікі экспертызы былі сфальсіфікаваныя, а справу «замялі пад дыван». Спадар Лебедзь некалькі разоў звяртаўся да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з просьбаю паспрыяць у расследаванні, аднак беспаспяхова.

«Чаго мне баяцца? – кажа спадар Мікалай. – Я за сваё дзіця іду. Я страціў ужо ўсё – адзінае дзіця… Згвалцілі, забілі… Таму я ніколі не дарую. Што гэта за прэзідэнт, калі я да яго 12 разоў звяртаўся, а мне ніхто нічога не дапамагае. Маё дзіця гніе ні за што, мая будучыня – у магіле. А яны чамусьці могуць хадзіць. Такія людзі павінны быць па-за законам. Якая розніца – 25 гадоў мужыку ці 45 гадоў – ты 16-гадовае дзіця забіў».

29 жніўня 2014 года Дзяржаўны камітэт судовых экспертызаў вызначыў парадак правядзення платных экспертызаў па зваротах грамадзянаў. Не гледзячы на гэта, у Салігорскім міжраённым аддзеле міліцыі адмовіліся правесці паўторную экспертызу на платнай аснове бялізны і спадніцы памерлай Веры Лебедзь.

Глядзіце рэпартажы «Без рэтушы» ў аўторкі а 22.25. Выданне можна глядзець у онлайнавай трансляцыі на нашай старонцы, а таксама ў нашым архіве.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў