Нігерыйскія піраты ўзялі ў закладнікі расейцаў і ўкраінцаў


Піраты ў тэрытарыяльных водах Нігерыі захапілі ў закладнікі сем маракоў з Расеі і аднаго з Украіны заявіла расейскае пасольства ў сераду, 8 лютага. Пра гэта паведаміў snob.ru cа спасылкай на інфармацыйнае агенцтва ТАСС.

Узброеныя піраты на маторнай лодцы адкрылі агонь па судне, ахова карабля адкрыла агонь у адказ.

«У тэрытарыяльных водах Нігерыі адбыўся пірацкі напад на судна BBC Карыбскага басейну. Выкрадзеныя сем грамадзянаў Расеі і грамадзянін Украіны. У сувязі з захопам амбасада Расеі звярнулася да ўладаў Нігерыі з просьбай аб садзейнічанні ва ўсталяванні месцазнаходжання выкрадзеных», – паведамілі ў расейскай дыпмісіі.

Як паведамляе tass.ru гэта не першы захоп нігерыйскіх нападнікаў.

23 лютага мінулага года ў Гвінэйскім заліву было захоплена піратамі французскае судна «Бурбон Ліберці 251». Нападнікі ўзялі ў закладнікі двух матросаў. Сярод іх – грамадзянін Расеі Івана Рудня, якога вызвалілі ў сакавіку.

27 лістапада мінулага года ў выніку бандыцкага нападу была захоплена судна «Саронік Брыз».  20 снежня закладнікаў адпусцілі.

ВД, паводле tass.ru

Стужка навінаў