Незалежным журналістам забаранілі здымаць грамадскае абмеркаванне ў Менску


Міліцыянты на чале з кіраўніком Ленінскага РУУС сталіцы Максімам Свірыдам забаранілі незалежным журналістам здымаць грамадскае абмеркаванне і пагражалі выдаліць з залы.

Інцыдэнт адбыўся ў сценах менскай гімназіі N 1, дзе праходзіла грамадскае абмеркаванне будаўніцтва новага гандлёвага цэнтру на вуліцы Малініна.

Міліцыянты спачатку перапісалі пашпартныя дадзеныя незалежных журналістаў Юліі Лабанавай і Аляксандра Любенчука, а пасля забаранілі ім весці здымкі падчас сустрэчы. Праваахоўнікі заявілі, што ў адваротным выпадку журналістаў выдаляць з памяшкання.

Карэспандэнты расцэньваюць такія дзеянні супрацоўнікаў міліцыі як наўмысную перашкоду іх прафесійнай працы.

НМ, belsat.eu, паводле БАЖ

Глядзі таксама
Каментары