У Воршы каля Кургана Несмяротнасці ў Парку герояў а 12-й гадзіне распачаўся агітацыйны мітынг Святланы Ціханоўскай. Удзел у ім бяруць таксама прадстаўніцы аб’яднанага штабу Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала.
На сустрэчу з кандыдаткай у прэзідэнты сабраліся больш за тысячу чалавек. Некаторыя прыехалі з іншых гарадоў.
Ціханоўская ў сваёй прамове нагадала асноўныя пункты сваёй праграмы: вызваленне ўсіх палітвязняў і правядзенне справядлівых выбараў з альтэрнатыўнымі кандыдатамі. Людзі віталі яе бурнымі авацыямі, скандуе «Малайчына!», «Света!»
Наступныя мітынгі абʼяднага штабу пройдуць сёння, 25 ліпеня, у Магілёве і Бабруйску, а ў нядзелю чакаюцца ў Рэчыцы, Жлобіне, Гомлі.
КА belsat.eu