На думку гэтай структуры, 18 гадоў пазбаўлення волі – занадта мяккі прысуд для палітвязня.
Адпаведную інфармацыю распаўсюдзіў прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла. Ён спасылаецца на ананімную крыніцу ў праваахоўных органах.
Паводле Прыдыбайлы, дзяржаўнае абвінавачанне запытвала для Сяргея Ціханоўскага 20 гадоў пазбаўлення волі, а ён атрымаў 18, што, на гледзішча пракуратуры, «празмерна мяккі» прысуд.
Афіцыйна пракуратура пакуль гэтую інфармацыю не пацвердзіла.
Учора, 14 снежня, у будынку Гомельскага СІЗА вынеслі прысуд у так званай «справе Ціханоўскага». Сяргея Ціханоўскага пакаралі 18 гадамі пазбаўлення волі. Вялізныя тэрміны атрымалі і іншыя фігуранты справы: па 16 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму – Арцём Сакаў і Дзмітрый Папоў, па 15 – Уладзімір Цыгановіч і Ігар Лосік, 14 гадоў калоніі асобага рэжыму – Мікола Статкевіч.
РР belsat.eu