У Менску міліцыянты затрымалі актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова і Маю Навумаву. У ГУУС ім сказалі, што вядуць прэвентыўныя затрыманні наконт рэферэндуму, распавёў «Белсату» Леанід Кулакоў.
Міліцыянты наведаліся з ператрусам у кватэру Маі Навумавай і Леаніда Кулакова. Актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» затрымалі, але пазней вызвалілі.
«У ГУУС нам сказалі, што вядуць прэвентыўныя затрыманні наконт рэферэндуму. На мяне склалі адразу пратакол аб дробным хуліганстве, што я там махаў рукамі, гучна крычаў і на заўвагу не рэагаваў. Потым нас завялі ў камеры 2 на 2 адзіночкі. Нас там пратрымалі каля шасці гадзін, у чаканні што прыедзе канвой і нас адвязе на Акрэсціна. Потым нас вывелі з камераў і павялі туды, дзе на нас афармлялі пратаколы. І там нечакана прынялі рашэнне аб нашым вызваленні», – распавёў Леанід Кулакоў.
Аналагічна ў Менску 14 лютага затрымалі і вызвалілі актывіста Яўгена Батуру.
ВЛ belsat.eu