Невядомы з нажом напаў на пікет Юрася Губарэвіча – ахвяраю стаў сцяг


Невядомы з нажом напаў на пікет патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты, намесніка старшыні руху «За свабоду» Юрася Губарэвіча. Ахвяраю паў бел-чырвона-белы сцяг. Намеснік старшыні руху «За Свабоду» збіраў подпісы на вуліцы Гінтаўта ў Менску.

Паводле Юрася Губарэвіча, гэты мужчына падыходзіў да пікету двойчы. Спачатку запытаў, якую структуру рэпрэзентуе палітык. Другім разам вярнуўся з нажом ці нейкім іншым вострым прадметам ды са словамі «вазьму сабе на анучы» абрэзаў сцяг.

«Гэтак ачмураныя рэжымнай і расейскаю прапагандаю людзі шукаюць простыя шляхі, каб выплюхнуць сваю агрэсію», – заўважае палітык.

Гэта ўжо трэці цягам выбарчай кампаніі напад на ягоны пікет. 10 ліпеня міліцыя затрымала хуліганаў, якія напалі на пікетоўцаў з кулакамі.

НН, «Белсат»

Стужка навінаў