Нецвярозы гарадзенец ездзіў па гораду на BMW з дзіцем на руках


ДАІ затрымалі кіроўцу 1 ліпеня. Мужчыну заўважылі на вуліцы Дзмітрыеўка – у руках ён трымаў дзіцё, а сам кіроўца не прышпіліўся пасам бяспекі. У аўтамабілі таксама знаходзілася ягоная жонка і брат.

Інспектары спрабавалі спыніць аўта, але парушальнік праігнараваў патрабаванне афіцэраў і павялічыў хуткасць. У выніку пераследу яго затрымалі – мужчына заехаў у тупік у прыватным сектары і паспрабаваў уцячы. Яго злавілі.

У службовым аўтамабілі ён прызнаўся, што выпіў тры келіхі хатняга віна. Ад агляду інспектараў адмовіўся.

Гэта не першае падобнае парушэнне гарадзенца. Яго затрымлівалі 1 ліпеня летась за кіраванне ў стане апʼянення. Цяпер кіроўцу пагражае крымінальная адказнасць, у тым канфіскацыя аўтамабіля.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў