Немец знайшоў скарб, але аддаў яго ўладам


Больш за сем кілаграмаў золата знайшоў у старой шафе, набытай напярэдадні жыхар, нямецкага гораду Брэмен.

Пры гэтым грамадзянін Нямеччыны паступіў сумленна, паведамляе The Local. Знаходку ён перадаў уладам, за што атрымаў узнагароду ў памеры 2,5 тысячы еўраў.

Паліцыя высветліла, што залатыя зліткі, кожны вагой каля 2.5 кілаграмаў, схаваў у шафу былы ўладальнік, заможны пенсіянер. Пажылы чалавек памёр у сакавіку сёлета.

Агульны кошт золата складае 83,5 тысячы еўраў.

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары