«Некаторыя ў Латвіі бяруць расейскі пашпарт для пенсіі, рускіх танкаў ніхто не чакае». Размова ў «Прасвеце»

video

https://www.youtube.com/watch?v=8aflcCnhcsY

У нашай студыі – Сандра Ужуле-Фонс, доктар гістарычных навук, суаўтарка фільму «Балтыйскі покер. У што гуляе Пуцін», журналістка.

Краіны Балтыі адчуваюць пагрозу з боку Расеі. Хаця Латвія, Літва ды Эстонія даўно ўжо ў НАТО, там лічаць, што Пуцін гуляе ў небяспечную для іх гульню. У студыі «Прасвету» – Сандра Ужуле-Фонс, доктар гістарычных навук, суаўтарка фільму «Балтыйскі покер. У што гуляе Пуцін», журналістка. Нашая госця паходзіць з Даўгаўпілсу – з рэгіёну дзе жывуць дзясяткі тысячаў этнічных беларусаў.

Сандра Ужуле-Фонс распавяла, навошта некаторыя жыхары Латвіі атрымліваюць расейскае грамадзянства.

«Латвійскія спецслужбы кажуць пра 48 тыс. асобаў, якія атрымалі расейскае грамадзянства па некалькіх прычынах. Адна з прычынаў – дзякуючы расейскаму пашпарту можна прэтэндаваць на пенсію з Расеі. Гэта дадатковы прыбытак.

Латвія ўводзіла штрафы за адмову ад латвійскага грамадзянства, даволі высокі штраф – 500 еўраў. Каб «напалохаць» людзей, каб яны не прымалі гэтае расейскае грамадзянства. Але гэта вельмі слізкае пытанне: ніхто нават не хоча прызнавацца, што прымае грамадзянства. Ты жывеш у іншай краіне, і ў цяперашняй палітычнай сітуацыі лепш не прызнавацца», – адзначыла Сандра Ужуле-Фонс.

Разам з тым у Латвіі ніхто не чакае рускія танкі, запэўнівае журналістку. І тлумачыць чаму:

«Гэта Захад прыдумаў такі сцэнар, і толькі на Захадзе гэтага баяцца. Танкі не чакаюць хаця б таму, што вераць, што Латвія нікому непатрэбная. Варта ўлічваць, што нават знаходзячыся ў Еўразвязе, шмат якія жыхары Латвіі не жывуць на ўзроўні Рыгі, Юрмалы і гэтак далей. Таму расейскі пашпарт для іх – дадатковы прыбытак».

Больш – у відэаразмове вышэй. Размова выйшла ў праграме «Прасвет». Прапануем вашай увазе апошняе выданне праграмы цалкам:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары