Не прапусціце: у пятніцу – перадпрэм’ерны паказ фільму Андрэя Куцілы «25» у Менску

video

У пятніцу, 20 траўня, а 19:00 у сталічнай кнігарні «Галіяфы» адбудзецца перадпрэмерны паказ фільму Андрэя Куцілы пра пакаленне 25-гадовых беларусаў.

27 ліпеня 1990 года была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, якая праз год набыла статус канстытуцыйнага закону. Прайшла чвэрць стагоддзя, і ў суверэннай краіне вырасла новае пакаленне.

Героі фільма – 25гадовыя беларусы, якія дапамогуць нам пабачыць праблемы і дасягненні першага пакалення незалежнай Беларусі, адчуць і зразумець іх амбіцыі і няўдачы, мэты і мары. Штодзённасць нашых герояў – гэта своеасаблівы пульс жыцця сённяшніх маладых людзей і самой краіны.

Прэм’ера фільму «25» на тэлеканале «Белсат» адбудзецца ў нядзелю, 22 траўня, а 19:30. Глядзіце анлайн-трансляцыю на нашай старонцы!

ІА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары