«Не папсе і серыялам з Расеі!» Украінскія акторы знялі відэапратэст

video

Акторы Івана-Франкаўскага драмтэатру зачыталі вершы ды прозу расейскіх пісьменнікаў у знак пратэсту супраць нізкапробнай расейскай папсы і серыялаў.

Зачытаныя фрагменты твораў расейскіх пісьменнікаў ды паэтаў зʼяўляюцца актуальнымі для сённяшняй Украіны, мяркуюць акторы.

У канцы відэароліку – прамова рэжысёра, народнага артысту Украіны Расціслава Дэржыпільскага.

«У той час, як лепшыя сыны нашай нацыі гінуць ад рук расейскага агрэсара, мы катэгарычна супраць прысутнасці на тэрыторыі Украіны нізкапробных так званых тэатральных камандаў, супраць развіцця расейскай кінаіндустрыі, супраць прысутнасці ў медыйнай прасторы нізкапробнай папсы. І падтрымліваем пазіцыю сваіх калегаў наконт забароны расейскага кантэнту, краіны-агрэсара, у медыйнай прасторы Украіны», – адзначыў Расціслаў Дэржыпільскі.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары