«Не мы пачалі гэтую вайну!» Інтэрнаўты жартуюць пра барацьбу з гусямі


Спецаперацыя працаўнікоў Рассельгаснагляду па знішчэнні тушак вугорскіх гусей сталася прычынаю для кпінаў з боку інтэрнаўтаў. «Белсат» сабраў найлепшыя фотажабы на тэму санкцыйных гусей і барацьбу з імі.

Аперацыя па знішчэнні санкцыйнай прадукцыі праводзілася 12 жніўня. Супрацоўнікі Рассельгаснагляду знайшлі тры тушкі замарожаных гусей вугорскага вытворчасці ў краме «Алсу», размешчаным у пасёлку Апастава. Пасля канфіскацыі прадукцыю вывезлі на палігон цвёрдых бытавых адкідаў, дзе яе раздушыў бульдозер. З улікам супрацоўнікаў ведамства, панятых і кіроўцы спецтэхнікі, у знішчэнні узялі ўдзел каля 10 асобаў.

Чытайце таксама: «Трэба было спаліць, а яны растапталі»: інспектара Рассельгаснагляду пакаралі за санкцыйных гусей

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў