«Нас давяць, проста давяць. Нам кажуць, што мы ніхто і нішто»


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=nN2weakJkg0&”][vc_column_text]Ціск на прадпрымальнікаў у нашай краіне цягнецца ўвесь час кіравання Аляксандра Лукашэнкі. Абавязковая сертыфікацыя тавараў, падвышэнне коштаў за арэнду, бясконцыя праверкі падатковай інспекцыі – дадаюцца і праблемы лакальныя. Гэтак, на сталічным рынку «Маскоўскі» канфлікт паміж гандлярамі і дырэктарам дасягнуў кропкі кіпення.

Прадпрымальнікі менскага рынку «Маскоўскі» не могуць дамовіцца з мясцовай адміністрацыяй.

«Нас давяць, проста давяць. Нам кажуць, што мы ніхто і нішто» — абураецца жанчына.

Гандляры скардзяцца і на складанне пратаколаў за невялікае спазненне на працу, і на высокія кошты за арэнду, але перш за ўсё — на нежаданне дырэкцыі рынку ісці насустрач.

«Робіць не па-чалавечы. Паступаюць пастаянна скаргі на дырэктара рынку ад прадпрымальнікаў. Што мы тут ніхто, я дырэктар рынку і падпарадкоўвацца толькі мне трэба. Насамрэч, мы хочам навесці парадак і весці нармалёвы бізнес. Каб людзі прыходзілі на працу і прадавалі свае тавары і радаваліся, а не прыходзілі як у турму» — кажа прадпрымальнік Дзмітрый Марцінкевіч.

Яблыкам разладу сталі нават калідоры паміж павільёнамі. Вітрына гандляра Валерыя Літвінава доўгі час была застаўленая рэкламаю рынку і хавала ягоныя тавары ад вачэй пакупнікоў. Просьбы прыбраць банер вынікаў не далі.

«У выніку мы панеслі вялікія выдаткі» — звяртае ўвагу гандляр Валер Літвінаў.

Але гэта толькі вяршыня айсбергу праблемаў іпэшнікаў. Гандляры і «Маскоўскага», і шэрагу іншых рынкаў кажуць, што даведзеныя да адчаю і гатовыя распачаць страйк. З 19-га лістапада і бестэрмінова. Пратэсты супраць несправядлівых, на іхную думку, патрабаванняў падатковай інспекцыі, абавязковай сертыфікацыі тавараў і нават супраць будучага суда над полацкімі гандлярамі могуць ахапіць усю краіну.

«Мы бачым, што гэта агульная такая культура адносінаў паміж прадпрымальнікамі і ўладальнікамі рынкаў. І мы бачым, што такую ж мадэль паводзінаў, якую паказвае ўлада ў адносінах да нашых грамадзянаў сёння, гэтую мадэль паводзінаў пераймае і буйны бізнес, уладальнікі бізнесу, дырэкцыя рынкаў, каб паказаць нейкую значнасць сваю нейкую» — тлумачыць Вячаслаў Піліпук, намеснік старшыні РГА «Перспектыва».

Але галоўная прычына пераследу дробных прадпрымальнікаў, на думку адмыслоўца, — гэта спроба папоўніць бюджэт за кошт іпэшнікаў. Бо ўлады добра ведаюць, што выканаць іхныя патрабаванні гандлярам часам немагчыма, а таму лёгка знойдуцца падставы для чарговых штрафаў і пабораў.

Віталь Бабін[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў