Нарвежскі пілот, якога падрэзаў расейскі МіГ-31: «Што за чорт»


Мінабароны Нарвегіі апублікавалі відэа манеўраў нарвежскага знішчальніка.

«Што за чорт», – кажа пілот нарвежскага F-16, ухіляючыся ад МіГ-31, які праляцеў у 20 метрах ад баявой машыны нарвежскіх узброеных сілаў.

Цягам 2014 г. нарвежскія самалёты 43 разы выляталі на перахоп расейскіх самалётаў, якія ўваходзілі ў еўрапейскую паветраную прастору. У 2005 г. гэткіх выпадкаў было 16, – паведамляе «The Wall Street Jornal».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў