Пісаў для дзяцей і дарослых. Ад 1946 года, калі Гілевіч дэбютаваў у друку, ён выдаў больш за 20 зборнікаў вершаў, у тым ліку і для дзяцей. Пісаў прозу («Перажыўшы вайну»), раманы ў вершах («Родныя дзеці»), кнігі па літаратуразнаўству і фалькларыстыцы.
У 1954-ым уступіў у Саюз пісьменнікаў СССР. У 1956-ым скончыў філфак БДУ, дзе пазней абараніў кандыдацкую дысертацыю. Стаў прафесарам гэтай жа высокай школы ў 1978-ым.
З 1960 па 1986 – супрацоўнік кафедры беларускай літаратуры гэтага ўніверсітэту. З 1958 да 1963 працаваў літаратурным кансультантам у «Звяздзе».
Быў рэдактарам альманаху замежнай літаратуры «Далягляды». З 1980 да 1989 – першы сакратар праўлення Саюзу пісьменнікаў БССР.
У 1981–1991 гг. быў сакратаром праўлення Саюзу пісьменнікаў СССР.
Быў адным з творцаў і першым старшынём Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (да 1997-га). Рэдагаваў бюлетэнь ТБМ «Наша слова».