«Нам сорамна за гэтую неабвешчаную злачынную вайну»


Расейскія студэнты з Масквы і Санкт-Пецярбургу папрасілі прабачэння ў сваіх украінскіх калегаў за вайну на Данбасе.

Відэа звароту на сваім канале ў Youtube змясціў грамадскі рух «Открытая Россия», паведамляе censor.net.ua.

Гэтым разам расейскія студэнты папрасілі прабачэння ва ўкраінцаў за тое, што на іх тэрыторыі ваююць расейскія салдаты.

«Мы не можам казаць ад імя ўсіх студэнтаў Расеі. Мы гаворым ад імя нашых аднадумцаў. Нам сорамна за гэтую неабвешчаную злачынную вайну, у якой удзельнічаюць шмат якія нашыя суайчыннікі. Нам сорамна за тое, што наша краіна парушыла тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, якую абавязалася паважаць, і анексавала Крымскі паўвостраў. Нам сорамна за тое, што ўкраінскія грамадзяне незаконна ўтрымліваюцца ў расейскіх турмах. Прабачце нас», – сказалі расейскія студэнты.

Гэта ўжо не першы адказ расейскіх студэнтаў да ўкраінцаў. У папярэдніх відэапасланнях удзельнічалі пераважна пракрамлёўскія актывісты, якія абвінавачвалі Кіеў у развязванні вайны на Данбасе.

МЯ, паводле censor.net.ua

Стужка навінаў