Найлепшыя фатаграфіі года, знятыя на айфон


Арганізатары конкурсу «iPhone Photography Awards» абвесцілі найлепшых фатографаў, якія здымаюць айфонам.

«iPhone Photography Awards» – адзін з самых першых і найстарэйшых конкурсаў здымкаў, зробленых на мабільныя прылады. Паводле ўмоваў конкурсу, фота мае быць зроблена на iPhone, iPod ці iPad, без апрацавання ў прафесійных праграмах. Але пры гэтым можна выкарыстоўваць аплікацыі VSCO Cam і Hipstamatic.

Сёлета ў конкурсе ўзялі ўдзел тысячы фатографаў з 139 краін свету.

Гран-пры ў намінацыі «Фатограф года» атрымаў кітайскі творца Сыюань Ню (Siyuan Niu) за здымак «Чалавек і арол». Фота было зробленае ў кітайскай правінцыі Сінь-Цзян (Xinjiang) і адлюстроўвае прадстаўніка мясцовага мангольскага племені халха (khalkha), якое вядомае з трэнаванняў арлоў.

001-Siyuan-Niu-Grand-Prize-Winner-1

Гран-пры ў намінацыі «Фатограф года»: Сыюань Ню (Кітай), «Чалавек і арол»

Першае месца ў намінацыі «Фатограф года» атрымаў паляк Патрык Кулета (Patryk Kuleta) за здымак «Сучасныя саборы».

002-Patryk-Kuleta-1st-Place-Winner-760x950

Патрык Кулета (Польшча), «Сучасныя саборы»

Другое і трэцяе месцы занялі амерыканцы – адпаведна Робін Раберціс (Robin Robertis) за здымак «Яна выгінаецца на ветры» і Каралін Мара Баленгі (Carolyn Mara Borlenghi) за здымак «Краіна цудаў».

003-RobinRobertis-2nd-Place-Winner

Робін Раберціс (ЗША), «Яна выгінаецца на ветры»

004-Carolyn-Mara-Borlenghi-3rd-Place-Winner

Каралін Мара Баленгі, «Краіна цудаў»

Максім Ярашэвіч, belsat.eu. Фота ippawards.com

Глядзі таксама
Каментары