«Начныя ваўкі» скардзяцца: тры гадзіны палякі абшуквалі, дапытвалі, не давалі есці і піць


Прадстаўнік «Начных ваўкоў» распавёў, як іх «завярнулі» на польскай мяжы. «Абшуквалі дасканальна – кожную шкарпэтку, Хоць было ўсё дастаткова адэкватна, прэтэнзій да працаўнікоў мытні не маем», – сказаў байкер.

У аўторак «Начныя ваўкі» плануюць даць прэс-канферэнцыю з удзелам лідара байк-клубу Аляксандра Залдастанава.

«Пусціць нас – гэта параза, і не пусціць нас – гэта параза», – дадаў байкер.

Польскія памежнікі адмовілі 10 удзельнікам мотапрабегу да 70-годдзя Перамогі ў перасячэнні беларуска-польскай мяжы. Падстава для адмовы – удзельнікі мотапрабегу пагражаюць бяспецы краінаў ЕЗ.

«А 9 раніцы байкеры скіраваліся да Берасцейскай крэпасці. Там іх сустракаў намеснік аблвыканкаму Леанід Цупрык. Таксама іх суправаджаў АМАП, 3 машыны ДАІ і КДБ, – паведамляе карэспандэнт «Белсату». – Недзе каля 10.- 10.30 яны прыехалі на памежны пераход Варшаўскі мост. Дзеля іх быў памежнікі перакрылі рух, узнікла вялікая чарга з аўтаў».

Частка расейскіх матацыклістаў прайшла беларуска-польскую мяжу раней – у індывідуальным парадку, праз розныя памежныя пераходы і не затрымліваючыся ў Беларусі для сімвалічных акцыяў.

Глядзі таксама “Шлагбаум для”ваўкоў”. Сюжэт з эфіру “Белсату”

Раней польскія СМІ паведамлялі пра тое, што двое расейскіх матацыклістаў усё ж перасеклі польскую мяжу. Яны адмаўлялі сваю прыналежнасць да клубу «Начных ваўкоў». 

Паводле байкераў, яны ўдзельнікі іншага прабегу пад назвай «Мемарыял славы і перамогі».

Расейскія байкеры даехалі да Варшаўскага моста, памежнага пераходу з Польшчай. Беларускія памежнікі прапусцілі «ваўкоў», дзе яны чакалі ў чарзе на праверку пашпартоў на польскім баку. Праз калону матацыклістаў утварыўся додўгі корак. Як цытуе interfax.ru кіраўніка калоны байкераў Андрэя Баброўскага, кожнага матацыкліста дапытвалі індывідуальна і трэслі «па поўнай».



Нагадаем, Нямеччына прыняла рашэнне ануляваць візы «байкерам Пуціна», а польскае МЗС афіцыйна адмовіла ім ва ўездзе.

Чытайце таксама >>>>> Матацыклісты раздавалі георгіеўскія стужкі на Кургане Славы. Беларускія чыноўнікі стужак не надзелі.

ДР, belsat.eu

фота Міланы Харытонавай

Глядзі таксама
Каментары