Тымчук: На тэрыторыю ЛНР прыбылі спецслужбы Расеі для правядзення «кадравых чыстак»


На падкантрольную самаабвешчанай ЛНР тэрыторыю прыбыла група з 20 прадстаўнікоў спецслужбаў Расеі, у асноўным кадравых афіцэраў ФСБ, для правядзення так званых «кадравых чыстак».

Пра гэта паведаміў народны дэпутат Украіны, каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук ў Facebook.

«Паводле інфармацыі, якая распаўсюджваецца сярод супрацоўнікаў сілавых органаў ЛНР сярэдняга звяна, задачай групы з’яўляецца правядзенне «кадравых чыстак» у адміністрацыйных структурах ЛНР, – напісаў ён.

Раней Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны заяўляла аб павелічэнні колькасці злачынстваў, якія здзяйсняюцца расейскімі вайскоўцамі на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей. У прыватнасці, гаварылася пра крадзяжы ваеннай маёмасці, набыццё наркатычных рэчываў.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў