На прыём уцекачоў сёлета Нямеччына выдаткуе каля 10 млрд еўраў


Сёлета Нямеччына выдаткуе на прыём уцекачоў у чатыры разы больш сродкаў, чым летась.

Чакаецца, што Нямеччына да канца года прыме каля 800 тыс. уцекачоў. Утрыманне кожнага з іх каштуе 12-13 тыс. еўраў на год, паведамляе «Frankfurter Allgemeinen Zeitung». Гэта грошы, якія прызначаюцца на забеспячэнне жытлом, харчаванне, кішэнныя выдаткі, медычныя паслугі і адміністрацыйныя выдаткі.

У ліпеня нямецкі парламент пастанавіў прызначыць бюджэт у памеры 5,6 млрд еўраў на прыём 450 тыс. уцекачоў. Але ў свеце рэзкага павелічэння плыні ўцекачоў квота была павялічаная.

Толькі з раніцы да вечара суботы 5 верасня ў Мюнхен прыбылі на цягніках 6 тыс. мігрантаў. Большасць з іх правялі некалькі дзён на вакзале Будапешту, пасля чаго людзей аўтобусамі даставілі на вугорска-аўстрыйскую мяжу. У Аўстрыі іх чакалі цягнікі ў бок Нямеччыны, якая згадзілася прыняць мігрантаў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў