На пасяджэнні ўраду «ЛНР» размеркавалі бульбу і моркву

video

Кіраўнік луганскіх баевікоў правёў пасяджэнне, на якім тлумачыў «чыноўнікам», дзе яны могуць атрымаць закупленую бульбу.

Лідар сепаратыстаў «ЛНР» Ігар Платніцкі павесяліў карыстальнікаў сацыяльных сетак сваім планам дзеянняў «ураду». Відэа апублікавала суполка «Роисcя 24» у «Фэйсбуку».

«Вы заяўку давалі, на вас закладку зрабілі, бульба, усё астатняе закупленае. Грошы ў вас зараз ёсць. Чаму не забіраеце? »- спытаў Платніцкі ў аднаго са сваіх« чыноўнікаў» – Станіслава Вінакурава, які выконвае абавязкі «міністра па справах сямʼі, моладзі і спорту».

Вінакураў растлумачыў, што не ведае, дзе і як атрымаць бульбу, за што трапіў пад гнеў Платніцкага.

«Не ведаеце, дзе забіраць бульбу! Дажыліся!» – абураўся лідар сепаратыстаў.

Ідэя «міністра» аб правядзенні Паралімпійскіх гульняў таксама не спадабалася Платніцкаму.

«Каго вы збіраецеся запрасіць у непрызнаную рэспубліку?» – спытаў кіраўнік сепаратыстаў.

МЯ, паводле rbc.ua

Глядзі таксама
Каментары