На нядзелю і панядзелак у Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі


Белгідрамет папярэджвае, што ў нядзелю на большай частцы Беларусі чакаецца моцны вецер парывамі да 15-20 м/с і завіруха.

Ноччу і раніцай па Гомельскай, Магілёўскай і ўсходзе Берасцейскай абласцей – працяглыя моцныя ападкі, у асноўным мокры снег. У Менску – вецер парывамі да 15-20 м / с.

У ноч на панядзелак па ўсходзе краіны захаваецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-17 м/с.

Акрамя таго, на Беларусь прыйдуць маразы: да панядзелка дзённая тэмпература паветра ў Менску ўпадзе да -7, начная – да -9 градусаў.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў