На навагоднія вакацыі расейцы гатовыя плаціць 7000 долараў за катэдж пад Менскам


А беларусы едуць на святы ў асабнякі да сяброў.

Мінімальная цэна арэнды катэджа пад Менскам на Новы год складае 500 долараў за суткі. Такое меркаванне выказаў у каментары «Салідарнасці» кіраўнік аддзела арэнды агенцтва нерухомасці «Квадратны метр» Міхаіл Рагаўцоў.

«Расцэнкі розныя. Асабнякі на 31 снежня, 1-2 студзеня могуць здавацца за 3-4 тысячы долараў. Як звычайна, да нас прыязджае шмат расейцаў, якія здымаюць і за 5-7 тысяч долараў. Пытанне – якую цану ўсталююць гаспадары. Многія ўладальнікі здаюць свае катэджы на навагоднія вакацыі, бо за гэтыя дні яны атрымоўваюць грошы, якія б маглі зарабіць за некалькі месяцаў», – адзначыў Міхаіл Рагаўцоў.

Эксперт кажа, што расейцы больш плацежаздольныя. Беларусы ж звычайна на святы збіраюцца дома ў сяброў.

ЗК, belsat.eu, паводле gazetaby.com

Стужка навінаў