На фоне секс-скандалу з Ўайнстэйнам «Vogue» адмовіўся ад супрацы з Тэры Рычардсанам


Знакаміты фатограф больш не будзе здымаць для такіх часопісаў, як «Vogue», «GQ» і «Vanity Fair».

Кіраўнікі медыагруппы Conde Nast Publishing International не хочуць супрацоўнічаць з фатографам моды, які вядомы сваімі спрэчнымі метадамі працы. Рычардсана неаднаразова абвінавачвалі ў сексуальных дамаганнях.

Супрацоўнікі загадалі адмовіцца ад супрацы, і ўсе матэрыялы з яго фатаграфічнымі працамі, якія падрыхтаваныя, але яшчэ не апублікаваныя трэба замяніць альбо выдаліць.

Нью-ёркскі фатограф працаваў са многімі зоркамі ў музычнай індустрыі (Beyoncé, Лэдзі Гага і Майлі Сайрус). У 2013-ым для апошняй ён срэжысіраваў супярэчлівае відэа на песню Wrecking Ball. У кліпе Сайрус была цалкам голая і раскачвалася на шары. Пазней спявачка выказала шкадаванне, што прымала ўдзел у здымках.

Сам фатограф напісаў ліст у рэдакцыю Huffington Post.

«Я супрацоўнічаў з дарослымі жанчынамі, якія на гэта пагаджаліся, якія ведалі пра характар гэтых прац, усе яны падпісалі пагадненне. Я ніколі не выкарыстоўваў сваю працу альбо пагрозу для таго, каб прымусіць каго-небудзь уступіць са мной у сувязь».

ДР belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары