На Данбасе супраць сепаратыстаў пачалі ваяваць партызаны


Невядомыя ўкраінскія патрыёты вядуць падрыўную дзейнасць супраць прарасейскіх сепаратыстаў на Данбасе, паведаміў спікер Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка.

Невядомыя байцы рэгулярна выкрадаюць тэрарыстаў і знішчаюць іх тэхніку.

Паводле Лысенка, гэта «праўкраінскі настроеныя мясцовыя жыхары, якія не паддаліся на прапаганду і робяць некаторыя непрыемныя сюрпрызы тэрарыстам». Лысенка дадаў, што пакуль ў СНБА няма доказаў адносна таго, хто нападае на сепаратыстаў.

Раней кіраўнік групы «Інфармацыйнае супраціў» Дзмітрый Тымчук заяўляў, што баевікі самі пацвярджалі факт з’яўлення ў Данецку праўкраінскіх партызанаў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў