Адкрыццё «Лістападу»: зорку з Францыі засланялі ад аб’ектываў «Савецкай Беларуссю»


[vc_row][vc_column][vc_images_carousel images=”32841,32845,32849,32853,32857,32866,32870,32874,32878,32882,32886,32890,32894,32898,32902,32906,32910″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]«Чырвонай дарожкі не дачакаліся». У Менску адкрыўся 22-гі Міжнародны кінафестываль «Лістапад». Фотарэпартаж Belsat.eu.

Замест звыклай для кінафестываляў «чырвонай дарожкі» журналістам паказалі асеннюю калекцыю строяў.

Сярод гасцей беларускі рэжысёр і сцэнарыст Андрэй Курэйчык, а таксама французская зорка Фані Ардан. Супрацоўніца прэс-службы не давала здымаць вядомую актрысу, перашкаджаючы даволі незвычайным спосабам – газетай адміністрацыі кіраўніка Беларусі «Савецкая Беларусь».

Яшчэ адзін госць – савецкі і расейскі рэжысёр Вадзім Абдрашытаў. Ад імя Аляксандра Лукашэнкі яго ўзнагародзілі спецыяльным прызам.

Стужка навінаў