МЗС Літвы здзіўленае, што сусветна вядомы брэнд вырабляе адзенне з савецкімі сімваламі


Літоўскае МЗС на сваёй афіцыйнай старонцы ў Twitter размясціла спасылку на старонку сайта Adidas, дзе прадаецца чырвоная жаночая майка з надпісам USSR і гербам Савецкага Саюзу.

«Хварэць на настальгію па імперыі – такое здараецца. Аднак трохі дзівіць, што гэта знакаміты «Аdidas»,– гаворыцца ў паведамленні.

У каментарах большасць людзей абураная тым, што Adidas прадае такое адзенне.

«Што далей? Цішотка са свастыкай?» – запытваецца ў Adidas карыстальнік atradimai.

«Сёння я абіраў паміж Adidas originals і Nike cortez. Дзякуй, Adidas, што дапамаглі мне абраць Nike», – кажа Sigitas Kaciusis.

Скрыншот з афіцыйнага сайту Adidas

Адзначым, што ў такіх цішотках у Літву трапіць не атрымаецца. З 2008 году там дзейнічае забарона на савецкую і нацысцкую сімволіку. За такое адзенне на тэрыторыі Літвы могуць прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасці, да таго ж могуць выпісаць штраф памерам ад 144 да 289 еўраў.

Глядзі таксама
Каментары