Мянчук: Навошта нам у Еўразвяз? Яны голыя, босыя, усё бяруць ад нас

video

«Белсат» запытаўся ў жыхароў Менску, што яны думаюць пра інтэграцыю Беларусі з Еўразвязам.

https://www.youtube.com/watch?v=QeG2jxzSL1g&feature=youtu.be

«Еўразвяз? А навошта нам туды ісці, што яны нам дадуць? Я не бачу нічога! Яны голыя, босыя, усё бяруць ад нас!» – так адказаў мужчына сталага веку на пытанне «Белсату» пра магчымасці інтэграцыі Беларусі з ЕЗ.

Больш маладзейшы мужчына заявіў, што Беларусь не гатовая да такой інтэграцыі і патлумачыў чаму:

«Вельмі шмат сувязяў з былым Савецкім Саюзам, карані ўраслі вельмі глыбока. А чаму ўсё ж трэба інтэгравацца? Бо ўвесь свет у інтэграцыі, а замыкацца ў сваіх межах – гэта Паўночная Карэя».

«Я думаю, што мы не гатовыя да інтэграцыі, думаю, нам гэта непатрэбна. Мы і так выдатна жывем у параўнанні з тымі, хто спрабаваў інтэгравацца з Еўразвязам. Мне жывецца добра!» – адзначыла ў каментары дзяўчына, якую сустрэў наш карэспандэнт.

Больш меркаванняў – у відэа вышэй.

Глядзі таксама
Каментары