Яны заклікаюць Ватыкан маліцца, каб дыктатарскі рэжым у Беларусі хутчэй змяніўся ўладаю законнага прэзідэнта, піша ў сваім Facebook Кацярына Зюзюк.
Асацыяцыя беларусаў у Італіі накіравала калектыўны ліст да Папы Рымскага Францішка.
«У лісце гаворыцца аб каштоўнасцях хрысціянства, аб унікальнасці кожнага чалавечага жыцця і аб тым, што адбываецца зараз у Беларусі. Мы напісалі, што ў гэты нялёгкі час беларускі народ як ніколі патрабуе падтрымання і салідарнасці», – гаворыць Кацярына.
Беларуская дыяспара ў звароце закранула тэмы каронавірусу ў Беларусі, праблемаў Чырвонага касцёлу, заклікі каталіцкіх святароў не фальсіфікаваць вынікі выбараў.
«Разам з Папаю мы будзе маліцца аб тым каб дыктарскі рэжым у Беларусі, які прыносіць беларускаму народу столькі пакутаў, хутчэй змяніўся на ўладу законна абранага прэзідэнта», – піша жанчына.
Беларуская дыяспара ў Італіі будзе на малітве Анёла Божага ў Ватыкане 26 ліпеня пад бел-чырвона-белымі сцягамі.
Зараз па ўсім свеце праходзіць сапраўдная акцыя салідарнасці з Беларуссю. Беларусы яднаюцца пад бел-чырвона-белымі сцягамі па ўсім свеце: ад Лос-Анджэлесу да Сіднэю.
КТ belsat.eu